Усе супадзенні з рэальнымі "тварамі" не выклікаюць сумневу. Прадстаўленыя ніжэй матэрыялы былі эксперыментальна закінуты ў Калодніцу і прайшлі на "УРА!". Нажаль, пакуль не ўсе "жадаючыя" атрымалі ў нас прапіску, але гэта справа часу.
Піцерская - яна і на самой справе піцерская (у сэнсе з Піцеру). Неадрыўная складаючая частка Цёмкі і Ацькі. Нечым нагадвае Дзёніка, асабліва пасля ўжывання алкагалю. Па начах да яе часцяком прыходзяць “рыцары без галавы”, якіх неяк наслаў Лёнька. Фанатка Івана Сусаніна, завядзе ў такую багну, што і не выберышся!
Олька - мая былая (20.04.04) дзяўчына. Лепшая сяброўка Надзін. Пасля нашых брудных танцаў у клюбе, некаторыя “ліца” прасілі “весці себя скромнее”. Бля*ь. Па вёсцы ходзяць чуткі, што мы ажэнімся ў траўні гэтага года.
Цёмка - у рэале яе клічуць Таняй. А імечка атрымала з лёгкай маёй рукі, пасля “тарэннай легенды”. Ну хто вінаваты, што яна мне Арці (Арцёмам) падалася?!
Ацька - чэл’ка (!) з клану Піцерскай і Цёмкі. “Выдатны” футбаліст, праўда лепш за ўсё трапляе ў сваіх жа брамнікаў. Пераважна ў галаву.
Карпаева - некалі яе абазвалі “пінгвінам пласкагрудым”, але потым я прыглядзеўся і ўбачыў, што гэта не так!
Антошка - Кожная вёска мае сваю адметнасць, якая адрознівае яе ад мноства іншых, падобных. Пра іх, бывае кажуць "ку-ку". Такой "Эйфелевай башняй" для Калодніцы з'яўляецца Валодзя "Антошка". Калі вы будзеце праяжджаць паўз нашу вёску, звярніце ўвагу на невялікую такую, прыземістую, абшарпаную хатку, ля якой валам навалены (мыла мыльнае ;) дровы. Іх столькі, што хапіла б ўсёй Калодніцы на некалькі год! Некаторыя людзі з навакольных хат гэтым карыстаюцца: - "Навошта нам самім ў дровы ісці, калі можна "раскулачыць" Антошку? Усё-роўна ён сам іх ўсе не перапаліць..." Сорамна Вам павінна быць, людзі, заплацілі б... Сам Антошка зусім бяскрыўдны, дзяцей любіць, жанчын любіць. Бывае падыдзе да якой-небудзь, і як крыкне: "А якая ж у цябе “фаціма”..." – і хапае за вышэй пазначанае месца.
Пушыcцік - калодніцкая поп-дзіва. Хварэе на "шчытавідку" (ад цемечка і да пятак). “Калупае” нас сваімі фатаздымкамі, якія мы ёй нібы не аддалі (дарэчы, яны ёсць на сайце!) У клубе прапаведуе стыль брудных танцаў. Адклікаецца на прозвішча BIOS (прычым сама дакладна не ведае, што гэта значыць ;-). Не так даўно атрымала ад нас ў падарунак “вожыка” Уваходзіць у склад жаночай баскетбольнай зборнай Язбоўскай СШ (здзіўленне можа выклікаць хіба што зусім не баскетбольны рост). Сцвярджае, што носіць у сабе маленькага Пракурчыка. Не так даўно прызналася, што пачынае разумець нашу музыку. Час ад часу здзекуецца з Віцька і мне у такія моманты хочацца яе прыдушыць сваімі ўласнымі рукамі.
Людка К. - "удава" аднаго са стваральнікаў гэтага сайта. Разам з Людай К.* уваходзіць у склад групоўкі "людзі". Бывае, пасля клуба, праводзіш яе да дому, распачынаеш звычайную размову пра апошнія здарэнні на вёсцы, пра надвор’е, пра агульных знаёмых, мала там пра што яшчэ. А яна (во ўжо дзе кладзець феміністычных ідэй!) абавязкова пераб’е ўсё на філасофскія разважанні пра тое, якія мы хлопцы, прымітыўныя, стварэнні і што яна нас наскрозь бачыць. Адзякуй Богу, цяпер ўсё змянілася! Вецер падзьмуў іменна з таго боку, з якога павінен быў і мы з Людкай утварылі тандэм. Гэта нашмат прыемней, чым ўвесь час спрачацца. А на “Асеннім балі” я ёй нават ў каханні прызнаваўся :). Такога галімага прызнання Язбоўская школа не чула з часоў свайго заснавання!!! Але абяцаю бліжэйшым часам справіць становішча...
Людка К.* - Дзёнікава родная сястра, уваходзіць у групоўку "Людзі". Ходзіць на тэквандо. Так што рукам волю даваць не раем. Адаб'е (рукі і ...). Летам 2001, я шмат якіх глупстваў нарабіў з-за яе. Нават дуэль з Віцьком прызначылі, але неабходнасць ў ёй адпала сама сабой, бо аб’ект (для нездагадлівых – Людка К*.), з-за якога яна была прызначана, некуды знік. “Мы можам застацца толькі сябрамі...” Сама з Менску. Мае склоннасць да хуткасных спускаў з калодніцкай клубнай лесьвіцы :) (як, дарэчы, і Дзёніс). А вось лепшай сястрычкі Дзёніку не знайсці, гэта я зразумеў толькі гэтым летам.
Надзін - файная "гірла". Некалі была дзяўчынай Дзёніка... была (пашчасціла ж такому...) Ходзіць легенда, што ей прыйшлося "клеіць" яго самой! Мы б яе... (упэўнены, шмат хто нас падтрымае, калі убачаць яе). Радуе тое, што слухае яна рэальную, сапраўдную музыку, а не гапату.
Алеся Ю - мая былая дзяўчына. Разышліся мы недзе праз месяц, паля таго, як пачалі сустракацца, па прычыне таго, што я вельмі рэдка прыяжджаў у Калодніцу. Але гэта толькі афіцыйна. На самой справе, падставай быў Віцёк, па якому яна і зараз сохне (гэта было даўно, таму сохне, ці не сохне я не ведаю).
Таня Ю – мая “нявеста”, як, дарэчы, і большасць "падрастаючага пакалення"
Зуб - хварэе на "часотку кулакоў". Клуб для яго родная стыхія, але танчыць будзе толькі пасля ўжывання N-ай колькасці СБВ (гл. Слоўнік). Эксперт па пошуку Курткі звычайнай, пад снегам, у непрагляднай цемры, ды на п’яную галаву. Напэўна ў яго ёсць своеасаблівы талант у гэтай сферы.
Алёна К. - наша сястрыка. Лепшы саюзнік у "бабскіх" справах. Калі чытала першы варыянт “Рагаткі”, ледзь не “намыліла” мне шыю: “А чаму пра мяне так мала напісаў?” Нічога не зробіш – Прывітанне, сястра! Ад усіх дзяўчат нашай вёскі адрозніваецца разважлівасцю і тактам. Таксама баскетбалістка (каменціраваць не буду, бо сапраўды магу атрымаць ад яе РКП).
Тытанік - адрозніваецца ад усіх нездаровым смехам. Дзякуй Богу, што не дадумалася ў гэтым годзе прыперці сваю “сяброўку-псіхапатку”, аматарку Іванушак Int. Уся “дзявочая” палова вёскі гатова была папарваць яе на часткі, з-за таго, што яна “гуляла” з Віцьком. З гэтай нагоды яна і нарвалася летам 2002 года на групоўку “людзі”.
Рыба - ана рыбу брала, но ні брала, ана её чэраз забор перабросіла... Згодна праведзенаму апытанню сярод наведвальнікаў дыскатэкі, даведаліся, што буфёры ў яе нічога сабе!
Глобус - генеральны дырэктар дыскатэкі "Глобус". Майстар-клас па экстрымальных начных гонках на трактары без святла ў нецвярозым стане. Доктар алкалагічных навук.
Ляксей - ціпа байкер.
Васіль - аўтар выказвання "дым з галавы". У ягонай новай куртцы аж цэлых восем карманаў: “Калі лопаўку захаваю, дык і сам, з п’яну, магу не знайсці”.
Буба - (Мішаня). "баявік", "тэрарыст" і "экстрыміст". Калі трэба да каго-небудзь дакалупацца - звяртайцеся. У клубе да яго лепш не падыходзіць на адлегласць выцягнутай рукі, альбо нагі, бо можна, асабліва пад час “бешанага танца” атрымаць па зубах. Ягоны стыль пераймае і малалетні Гой.
Ягор - "клан" Ёсікі. Па-праўдзе байкер са схільнасцямі маньяка. Жыве па прынцыпу "бабак многа, трактар у мяне адзін!!!" Дае нам з Віцьком ключы ад свайго "карча". Абяцае “паездзіць” па маіх вушах, калі я не буду “вазіць” ягоныя прывітанні да Каці. Выступае за “любовь” у чыстым выглядзе і не прызнае “бляцтва”.
|
|
| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык | |
||
|
Жыве Беларусь! |
|
|