тапаніміка

: Гарбаткі -стадыён, на якім аднайменная каманда праводзіць свае трэніроўкі. Знаходзіцца непадалёк ад камсамольскага берага. Ад акаляючай мясцовасці адрозніваецца дзвюма брамамі, якія амаль заўсёды знаходзяцца ў напаўразбураным стане.

: Рагатка (пятачок) - цэнтральная "плошча" Калодніцы, насупраць "старога магазіна" і царквы. Месца збору мясцовай моладзі (зараз гэтую функцыю выконвае клуб). Летам 2001 года там адбылася "міжусобная бойка" паміж вёскай і пасёлкам, якія, фактычна, і уяўляюць сабой Калодніцу. Па апошніх звестках, “вайнушкі” там адбываюцца намнога часцей, проста пра некаторыя з іх ведаюць толькі самі ўдзельнікі.

: "Старый магазін" - былая крама, былы клуб. Зараз ля яе тусуецца моладзь, калі клуб не працуе. Паляцца вогнішчы, з дошак што лёгка адрываюцца ад сцен. А гэтым летам нейкая *%!"№;%* выпацкала парог салідолам і Кэп выпацкаў джынсы. Радавала толькі адно, на гэтае "западло" нарвалася і Надзька, са сваёй белай курткай.

: Царква - заснавана ў 1892 годзе. Гадоў трынаццаць - пятнаццаць назад яна выглядала больш прыстойна, чым зараз. Распавядаюць, што раней там была кладовая, дзе працаваў мой дзядуля, клуб і г. д. А яшчэ яна ледзь не згарэла ад рук нашага дзядзкі Толі. Тыя парэшткі, якія мы можам убачыць сёння, вынік комплекснага ўздзеяння часу, стыхіі, Антошкі, ды Толечкі. Прычым невядома, хто больш "дапамагаў", прырода, альбо чалавек. Антошка, на сваім гарбу здолеў перацягнуць палову царквы і распілаваць яе на дровы, а Толечка адбудаваў сабе "фазэнду", якая, праўда, згарэла. Бог даў, Бог і ўзяў.

<:: афіцыйныя звесткі пра царкву ::>

: Дружба - "траса", асфальтаваная магістраль, па якой ажыцяўляюць свой рух рэйсавыя аўтобусы, байкеры, жыхары Калодніцы і інш. Па ёй вельмі файна катацца на роліках (у тых месцах, дзе чысты асфальт не засыпаны шчэбнем і не заліты смалой), але гэты занятак малапрыемны для “пятай кропкі апоры” (чытаць задніцы).

: Камсамольскі бераг - чаму Камсамольскі? Верагодна таму, што іменна на гэтым беразе прадстаўнікі "залатой моладзі" савецкіх часоў ладзілі свае партыйныя сходы. Сходы праводзяцца і зараз, але на іх падымаюцца ўжо іншыя пытанні (і стаканы). Тут часцей за ўсё бухаюць, галівудзяць, "ходзяць па водах".

: Пасёлак - фактычна, гэта прыгарад Калодніцы, аддзелены ад асноўнай тэррыторыі ракой Ракітаўкай. Калодніцу і Пасёлак прынята ўспрымаць як адно цэлае, непадзельнае, непарыўнае.

: Вышка - канструкцыя ў вусці Ракітаўкі, якая дапамагае жыхарам Kалодніцы адчуць экстрэмальнасць водных відаў спорту на сваёй скуры і задніцы. Але, здаецца, што гэтую зіму яна ўжо не перажыве. Будаўніцтва вышкі, звычайна, ажыцяўляецца талакой.

: Сміна - "Лазурны Бераг" Калодніцы, размешчаны ля Пасёлка.

: Рыцарскія могілкі - назва выклікае сумнеў. Па мясцовай легендзе, там закапаны скарб, які ў сне бачыла адна бабка. На месцы могілак, можна ўбачыць старыя пахавальныя камяні, на якіх выдзеўблены крыжы і надпісы.

: Царковішча (Партызанскій могілкі) - нечым падобна да "Рыцарскіх могілак" - шмат камянёў з надпісамі. некаторыя пахаванні раскапаны. Мы нават ведаем, хто гэта зрабіў, але нікому не скажам (не, гэта не мы!!!)

: Зімнік ("Лазурны Бераг-2") Праўда, знаходзіцца далекавата ад вёскі.

: Садзік - месца, дзе тусуюцца дзеці :) !!!! Бывае, туды (вядома ж ноччу) прыходзяць тыя, хто прагне міру ды спакою. Можна правесці паралель з засекам...

: Дыскатэка "Глобус" - перасоўная дыскатэка, якая належыць Глобусу. Непарыўна звязана з ягоным трактарам, пра які будзе асобная гаворка.

: Футбольнае поле - былое месца правядзення дыскатэк. Выкарыстоўваецца і па прамому прызначэнню. Пад час тамашніх "галівудаў" можна было паназіраць за Вольнымі танцамі і палётамі Бубы. Некаторыя, праўда, гэтага не памятаюць, бо “адпачывалі” неадалёка у кустах і блявалі, пад выкрыкі і лямант “Стрэлак”.

: Шып - мясціна пад Дyбамі, якая ўяўляе сабой паўвостраў. Месца правядзенне вялікага турыстычнага фестываля, з удзелам гасцей з былых саюзных рэспублік. Вельмі прыцягальны для нашай моладзі. "Людзей паглядзець, ды сябе паказаць". Без “мордабіцця” там, звычайна не абыходзіцца, бо не адны ж калодніцкія туды ходзяць...

: Вясы – калгасныя вагі, на якіх мы раней арганізоўвалі свае зборы, як і летам 2001 года. Там няма святла і гэта плюс, бо “тімната – друг маладёжы, в тімнате ні відна рожі”...



  НАВІНЫ
  ПРА КАЛОДНІЦУ
  У КАЛОДНІЦЫ
  НАШЫ ВЫДАННІ
  ВІЗЫты

| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык |

Жыве Беларусь!
Жыве Калодніца!

Беларускі каталаг BelRus