Калодніца (паэма - урывак)

Над абшарамі Сялявы

Ветры веюць, задзімаюць

Снег пад стрэхі, у вокны, у дзверы

Бела-белым замятаюць.

Там завые, зашчабеча

Подых буйнае стыхіі

Ці то вечарам у запеччы

Горка, жаласна завые.

Выцінанкаю мароза

Вокны шчодра распісаны

У цёплых футрах, у белых шапках

Апранутыя парканы.

Пад сталёвым ломкім лёдам

Спіць зямля, яна закута,

А ўвесну сонца прыйдзе

Разарве, растопіць путы.

ту бі кантынуед...  


  

Споведзь Калдыра

Як мала нам для шчасця трэба.

Я толькі сёння зразумеў.

Кілішак СЭМа, краюха хлеба,

Мафона “гопніцкі” напеў. <

Каб з лопаўкі заўжды лілося,

Каб булькала ў жываце,

Каб закусіць чаго вялося,

Каб не плясціся ў хвасце.

Навошта гэтая навука,

Навошта ў горадзе жыццё,

Мы тут, ўзяўшы вілы ў рукі,

Працягнем файнае быццё.

На дыскатэцы я патанчу,

Дзе СЭМ ракой, там я заўжды.

А калі будзе хто пярэчыць,

Я злы, складуся, дам... па сапатцы...

2002  -  с@p|eretyk


Урач-хірург

Сябры, я хачу вам сёння праспяваць

Пра тых, хто дапаможа нам жыць.

Іх праца складана, і як нам быць,

Ну а час бяжыць ды бяжыць.

Калі ты бяз ног ці адарвала руку

Ты можаш звяртацца да іх,

Вядома разумнаму і дураку,

Абароняць малых і старых .

Ты ведай, ты ведай герояў сваіх

І асабліва сярод іх аднаго.

Наш дзядзька Крэмень Валера,

Павіншуйце сёння яго!

У клініцы старай пад нумарам "пяць"

Заўжды яго ты зможаш знайсці.

Жыгуль яго зялёны там стаіць у двары,

Да часу стаіць, да пары.

Ты ведай, ты ведай герояў сваіх

І асабліва сярод іх аднаго.

Наш дзядзька Крэмень Валера,

Павіншуйце сёння яго!

З гэтым святам цудоўным мы віньшуем цябе,

Поспехаў і шчасця мы жадаем табе!

Сябры, я вам сёння праспяваў

Злізаўшы з Оффспрынгу матыў.

Барабаньшчык барабаніў, гітарыст струны рваў,

Ну а я гаварыў, гаварыў.

Ты ведай, ты ведай герояў сваіх

І асабліва сярод іх аднаго.

Наш дзядзька Крэмень Валера,

Павіншуйце сёння яго!

2001 - arty volen & c@p|eretyk




Раставанне па-беларуску

Сёння будзе свята,

Сёння мы гуляем,

Бо цудоўны повад 

Мы на гэта маем.

Ты мяне паслала,

Ты мяне адшыла,

Апошнюю надзею 

У мяне адбіла!

Я да цябе не буду

Болей падбірацца,

У сваім каханні 

Я не буду клясца.

Плачаш ці смяешся

Мяне не хвалюе - 

Сёння мы з сябрамі

Усю ноч балюем.

Пад гітару песьні

Зараз засьпяваем.

Мы такім вось чынам

Заўжды адпачывам.

Хоць і не патрэбен

Нам водар "дзядзі СЭМа",

Захмялець на валі

Для хлопцаў не праблема.

Можна і патаньчыць, 

Можна пасьмяяцца,

Анекдотам смешным

З суседам абмяняцца.

Ну, а потым, раптам

З'ехаўшы з катушак

Прабяжым па дарозе

Проста так - на вушах.

2001  -  с@p|eretyk



Першае каханне

Першае каханне

У мяне і ў цябе

“Я цябе кахаю!

Ну а ты мяне?”

Сэрцы нашы б’юцца

Ва ўнісон

“Адчуваеш дарагая –

Гэта ўсё не сон”.

Першае каханне!

Першае!

Самае галоўнае!

Першае!

Кветкі ў падарунак

Я табе сабраў

І часцінку сэрца

З імі я аддаў

Я табе ўвечары

Іх падару

Бо, мая мілая,

Я цябе люблю!

Першае каханне!

Першае!

Самае галоўнае!

Верш  прысвечаны Н. Б. – 2001 –  с@p|eretyk



Завтра

Мы не знаем, что завтра с нами произойдёт.

Мы не знаем, что завтра станет с нашей любимой.

Мы не знаем, что станет завтра с нашей страной.

Мы не знаем, что завтра напишут о нас в газетах.

Значит, завтра нужно жить,

Так как мы живем сегодня,

Значит, не надо загадывать планов на завтра.

Ну, а если, завтра начнется война?

Значит, будет день похожий на вчера.

Дэбют – 2001- arty volen




  НАВІНЫ
  ПРА КАЛОДНІЦУ
  У КАЛОДНІЦЫ
  НАШЫ ВЫДАННІ
  ВІЗЫты

| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык |

Жыве Беларусь!
Жыве Калодніца!

Беларускі каталаг BelRus