Ну вось і яно! Столькі размоў было, уступаў, падрыхтовак і, нарэшце, прыйшоў час дзейнічаць! Во яны! Язбы! Вось яны! Калодніцкія флэш-моберы! Вось яна! Восьмая гадзіна вечара! Пара пачынаць!
Выпадковы сустрэчны, калі б яму цюкнула ў галаву выпаўзці ў такі "позьні" час на цэнтральны прашпэкт невялікай вёскі, галоўная "дастапрымячацельнасьць" якой - сярэдняя школа, яго б зьдзівіла вялікая колькасьць народу, што па шпіёнску насьвістваючы "маё пакаленне... /НРМ/", рабілі выгляд "случайных" аматараў СЭМу.
- Алё! - пачулася з ўсіх бакоў. Адразу паляцелі пітарды: Бух! Трах! (састар.) Яшчэ раз Бух! І пачалі сцякацца калодніцкія ў адзін вялікі натоўп... Адкуль толькі таго народу ўзялося?!
Наперадзе гэтага натоўпу "калупала" постаць, апранутая ў паношаную ватоўку, валёнкі без галошаў, шапку з вушамі і пакалмачаную бараду дзіўнага колеру (здаецца канцэнтрат пералілі). Постаць тая павінна была быць Дзедам Марозам, і, яўна сваё прызначэнне апраўдвала - раскідвала ва ўсе бакі курынае пер'е з разадранай падушкі...
- Мля! А дзе сьнягурка?! - гукнуў нехта з натоўпу. Усе зразумелі, што пі*ды атрымаюць не толькі язбоўскія, і пачалі гукаць:
- Белка?! Белка! Мля... Сьнягурачка! Сьнягурачка! - натоўп падхапіў. І вось ўся вуліца і навакольныя дамы сутыргаліся ад енкаў і рову.
- Новы год! Пад'ё-ё-ё-ём! Ёлачка, зажгісь!!!
Бабулькі ў бліджэйшых дамох павыключалі тэлевізары, дзяды выхапілі з-за печкі стрэльбы, ўспамінаючы "бязўрэменна" прайшоўшыя партызанскія гадкі. А моладзь?.. Тая ўвогуле зашылася хто куды. А хто ведае? Можа гэта крупскія прыехалі нас пі*ьдзіць?!
А Белка? А белку так і не знайшлі... яна яшчэ на калодніцкім пасёлку села ў нейкі легкавік, які ніхто не запомніў... Біць яе ніхто не стаў, хаця трэ было б. Ніхто не прызнаўся, але дзякуючы ёй флэш моб прайшоў больш экстрымальна і гучна.
Вернемся на месца дзеяння...
Хвілін пяць бесперапыннага гвалту крыху надакучылі калодзенскім мобэрам і яны супакойваючыся хто як, рушылі да прыпынку.
- Ну як?!
- Ды нічога. Толькі дзе гэтая курва пушыстая?...
- А хто яе ведае!
- Ну дзе той славуты варыянт з тварабоем?
- А я вінаваты, што язбоўскія перас*алі?
- Што іх, з хат выцягваць?..
- Дык мо вып'ем?..
- А табе б ўсё глыкаць! Труба ненажэрная? Хаця праўда...
- Тут ў бабкі Фёклы нічаво такі самагоша...
На тым і разышліся. А наступным днём у раёнцы, журналіст Хуткапяткін пісаў сур'ёзны артыкул пра банду лукомскіх байкераў, фашыстаў і сатаністаў, што...
|
|
| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык | |
||
|
Жыве Беларусь! |
|
|