Флэш-моб па-вясковаму (частка ІI)

- Ну во табе на! Ужо пачці сем, а сабралася толькі пяць чалавек! - пачаў ўжо нервавацца Міхась, бо і на самой справе было ўжо без пяці хвілін сем.

- Да ўсё нармальна! Макс ўжо з усімі дабазарыўся, каб збіраліся не адной кучай, а сцякліся з усіх старон! Прыкінь, як клёва гэта будзе глядзецца! - супакоіў яго Васіль.

- А для каго гэта паказуха будзе, калі ўся моладзь будзе задзейнічана ў нашым флэш-мобе? - запытаў Міхась.

- А! Дык ты яшчэ не ведаеш! Мы ж сёння раніцай перадумалі з Максам усё нанава! Карочэ, сейчас мы ідзем на Язбы. Выходзіць на сам экшн будзем з ужо пазначанага месца раўна ў восем ноль-ноль... - пачаў "прасвяшчаць" свайго сябра Васіль.

- І што, няўжо ўсе згадзіліся туды цягнуцца? А рабіць мы там што будзем? Свайго ж "Антошкі" ў іх няма! - не супакойваўся Міхась.

- Згадзіліся амаль усе. Каму-нікаму ідэя спадабалася, хто-ніхто папі*дзіцца пасля экшана з Язбоўскімі не супраць... А ў чым будзе заключацца флэш-моб? Карочэ глядзі! Лявон прывез з Менска пітарды, бінгальскія агеньчыкі ды хлапушкі ўсялякія. Гуза мы пераапранем у Дзеда Мароза, Белку - у снегурку. Назбіралі пуху рознага - во мех, глядзі. Ну дык вось, а восьмай гадзіне зцягваемся маленькімі групкамі з розных бакоў ў адну кучу, Белка з Гузам - наперад, мы - за імі, усе ідзем праз Язбы сьпяваем навагоднія песьні, палім бінгальскія агні, хлопаем хлапушкі, падрываем пітарды, гамонім: "З НОВЫМ ГОДАМ!!!" і раскідваем ва ўсе бакі гэты пух - гэта ціпа сьнег будзе! Так даходзім да канца вуліцы і... тут ўжо два варыянты...

- Якія?! - пасапраўднаму зацікавіўся Міхась.

- Першы: мы проста давольныя разлятаемся ў розныя бакі і рушым назад у Калодніцу... Другі: пачынаецца тварабой, а значыцца, прыйдзецца даць язбоўскім падарункі ў выглядзе РКТ. Мне больш да спадобы ўсё ж такі першы варыянт. - спыніў свой расказ Васіль.

- А па мне, так лепш другі! Даўно ў нас ужо вяскова-пасёлкавых тварабояў небыло! А так хоць на Язбоўскіх адарвемся. - пачаў ужо разьмінаць свае рукі Міхась.

- Ага! Але ты толькі май на ўвазе, што мы будзем толькі адбівацца, калі прыйдзецца, а самі пачынаць пі*дзелку не будзем! Зразумеў?! Калі ты толькі шо-ніць выкінеш дурное, тябе сам Максім устроіт РКТ! - папярэдзіў пагрозлівым тонам свайго сябра Васіль. - А цяпер - пайшлі!

Праз хвіліну яны моўчкі цягнуліся ў напрамку Язбоў. Адзін успрымаў гэты сэйшн, як магчымасць павесяліцца, хоць трохі "расфарбаваць" сваё "шэрае" існаванне, другі - як падставу для "супэр-пупэр" тварабою, але абодва ўжо добра разумелі: флэш-моб - гэта крута!

арці волен



  НАВІНЫ
  ПРА КАЛОДНІЦУ
  У КАЛОДНІЦЫ
  НАШЫ ВЫДАННІ
  ВІЗЫты

| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык |

Жыве Беларусь!
Жыве Калодніца!

Беларускі каталаг BelRus