Кроплі празрыстрай, бы сьлязінка, вадкасці, пад пільным, дапытлівым поглядам Міхася, падпарадкуючыся законам зямнога прыцягнення і пары-тройцы тэрмадынамічных тэорый, падалі зьверху ўніз, з рыльца ”нульсёмкі” на донца плястыкавага стаканчыка, падабранага ў клюбе. “Чаму так? – падумаў навасьпечаны Ньютон. – Чаму спачатку СЭМ цячэ ўніз, а потым, бы з калонкі, цісьнецца назад, і ледзь вантробы не выварачвае?.. І ў школе пра гэта ніхто не распавядае. Раз, вось, запытаў у Андрэя Іванавіча, дык ён мне вуха ледзь на патыліцу не завярнуў, хаця сам кожныя выходныя нажыраецца так, што замест сваёй хаты паўзе да суседкі Дусі...”
- Эх, сумна, хлопцы, - вымавіў ён, абвёўшы засмучаным поглядам сваіх сябрукоў па бутэльцы.
- Точна! Дыскатэкі сёння няма, бля, нідзе не патусуешся. Так бы хоць ля дзьвярэй пасядзелі, музыку паслухалі, можа выпілі б чаго... кампаніяй, - сабутэльнік Міхася Васіль прыцмокваючы языком, і закаціўшы вочы, загінаў пальцы на левай руцэ, ўспамінаючы, як прыемна ў Калодніцы праводзіць выходныя і “празнічныя” дні.
- Ой, пацаны! Паслухайце лепш мяне, - прамовіў, маўчаўшы да гэтуль, Максім і пачаў нешта шукаць у кармане вайсковай фуфайкі. Але шукаў ён так марудна, што астатнія нават забілі на яго і зрабілі “яшчэ па адной”.
- Во яно! – нарэшце дастаў нейкую падрапаную, пакамечаную паперку. – Карочэ, пацаны, я тут прачытаў пра такую фішку файную, называецца – флэш-моб. Тут, ціпа, нейкія чувакі з Салігорска, расказваюць пра яго. Што гэта за такое й як гэта крута. Ну дык вось, я прапаную заюзаць гэта і ў нас, у Калодніцы. Мыж не хужэй за салігорскіх!
- Усё гэта, канешне, харашо, але магло б быць яшчэ лепш, каб ты нам патлумачыў, што такое гэты флэ-жмоп.
- Не флэ-жмоп, а флэш-моб, - пакрыўдзіўся Максім. – гэта ціпа таго, як нас ганяюць на сустрэчы з рознымі “творча-вытворчымі” калектывамі, на песні-танцы, але дабравольна...
- Пацягнуся я яшчэ на нейкую самадзейнасць!.. Нахер яна мне здалася, - усьміхаючыся прамовіў Міхась, чапляючы відэльцам папяровую затычку другой “нульсёмкі”, - мне хатнія канцэрты ўжо ў горле сядзяць.
Міхась правёў рукой па шыі і кінуў непатрэбную ўжо паперку да дзвярэй, за якімі быў чуваць голас яго сястры.
- Карочэ, растлумач мне, што тут крутога, файнага, рэальнага, як ты там казаў! Ты за каго нас прынімаеш? – разлаваўся зачэплены Васіль.
- За каго я вас прымаю? За непрасунытых сялянскіх касманаўтаў, якія жывуць мінулым днём... – спакойна пачаў адказваць Максім, але яго перабіў Міхась.
- Ладна-ладна, грамацей. Гэт зразумела, але ты лепш адкажы на першае пытанне!
- Ну, сябры, калі я вам кажу, што гэта файна, значыць гэта файна! Калі не верыце, спытайцеся ў Лявона. Я думаю, гэтага чалавека вы паслухаеце. – гэтак жа спакойна адказаў Максім.
- Окей, калі Нам спатрэбіцца, мы абавязкова яго спытаем. А цяпер мы жадаем выслухаць цябе, чаго ж там файнага і рэальнага – у дзьвух словах – калі не цяжка, - не супакойваўся Васіль.
- Добра, добра... без канфлікту. Флэш-моб – гэта калі ў пазначаны час, ў пазначаным месцы, адбываецца загадзя дамоўленае пэўнай групай людзей дзеянне... – Максім паглядзеў ў вочы сваіх не разумеючых не бельмеся сяброў, - ну, сабраліся, прыкальнуліся і зьніклі...
- А! Гэта як мы па пятніцах-суботах ля клюба. З лопаўкай і бабішчамі, - уставіў Міхась свае пяць капеек.
- Толькі ты потым нікуды не зьнікаеш, а ўяўляеш сабой нерухомую маёмасць бабкі Клавы, якая запірае цябе ў клюбе, каб ты не зьмерз ноччу, - зарагатаў Васіль.
- Насьсяру! – пачырванеў Міхась і гокнуў дамарошчанаму сацірыку кулаком па карку. У Васіля ажно агонь з вачэй пырскнуў.
- Ну ты..! – ірвануў той дя сябрука.
- Цішэй, хлопцы, цішэй! Я ж не скончыў. Дык вось. У Салігорску, роўненька ў 14:30 у суботу, ля гарацкой радзільні, кожны прыйшоў з трыма літрамі салёных агуркоў і бутэлькай...
- Сэму! – зноў улез Міхась.
- Не, алкаголікі, не Сэму, а колы! Яны ж экстрымалы!
- Хутчэй экстрыкалы... – усунуў свае капеўкі Міхась.
- Бля, калі ты зараз жа не скончыш свае “арыгіналы” піхаць – парву пасць, дастану язык і засуну яго табе ў дупу. Там яму і месца з такімі фішкамі. Яшчэ раз выбачай, што я размаўляю, калі ты перабіваеш. А цяпер дазволь працягваць. Міхась пачырванеў, бы восеньскі бурак, але ўтрымаўся.
- Ну дык вось, сабраліся... няведаю, нават, колькі чалавек, можа якіх 20-30. І ўсе разам заравелі пад вокнамі: “Сьвета! Сьвета! Хлопчык ці дзяўчынка?” Потым выпілі колы, закусілі агуркамі і рассасаліся. Самае прыкольнае, што ў той час ў радзільне столькі Сьвет ляжала, што... ну не ведаю я колькі... дык яны да вакон пазбягаліся, а там такое!
- Вось сьмех, - зарагатаў Васіль, - як жа мы твой “мокс-шпокс” арганізуем, калі ў нас ні радзільні, ні Сьветак. А колу я і не люблю, у мяне ад яе жывот...
- Ну ты і дэлбіс, - Міхасю яўна спадабалася ідэя паставіць вёску на вушы, - што, мы самі не прыдумаем нічога разумнага?
- Ну, можа і прыдумаем, але што? Фанту ж я тожа не люблю. – працягваў тармазіць Васіль.
- Да ў цябе бзік! Далбануць цябе трэба тваім мячыкам аб лаву, тады можы хоць спрайт ды Людзей успомніш! – сабраўся ўжо набіць морду Васілю Міхась.
- Здаецца, Міхо, ты і сам ня надта разумны. Ну мы ж можам узяць тарэнчыка ды запіць сэмам і потым прайсціся гэтым кагалам касманаўтаў па “прашпэкту” і ля хаты Антошкі скірду дроў, хорам клікаць Дзеда Мароза, а потым нечакана зьнікнуць... – прапанаваў Максім.
- А што! Мне падабаецца! А Антошка супраць не будзе? – Васіль крыху хваляваўся, бо жыў непадалёк ад гэтай “вясковай легенды”.
- Не, ты ў тры жопы тупы, - Максім заўважна пачаў нэрвавацца, - хто ў яго будзе пытаць – гэта ж флэш-моб, а не Купалле якое!
- Добра, Максім, пачнем заўтра а сёмай вечара. Збор на Рагатцы. Прыходзьце з сябрамі. Я пайшоў! – Міхась ўстаў і, адчыніўшы дзьверы і ледзьве рухаючыся, папоўз на печку.
|
|
| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык | |
||
|
Жыве Беларусь! |
|
|