Футбол: першая калодніцкая ліга - сезон 2003

Футбол – найбольш распаўсюджаны ў межах планеты Зямля і найбольш раскручаны медыямі від масавага спорту. Ён прымушае не адзін мільён (!) фанатаў і, проста, заўзятараў, не адрываючыся ад блакітнага (здаецца, тэрмін пара адпраўляць на пенсію) экрана назіраць за мітусьнёй рознакалібровых брыгад намагаючыхся загнаць мячык ў ьраму апанентаў.

Згаданая з’ява, што не дзіўна, пусціла карані і на пладавітай, багатай на экстрым калодніцкай зямлі.

Як і ў вялікім спорце, калодніцкі футбол складаецца з дзвюх ліг – прафесійнай, альбо вышэйшай і аматарскай, ці то першай (магчыма іх больш, але пад разгляд патрапілі толькі тыя, якія цікавілі ўласна мяне :).

Прафесійная ліга зараз перажывае свае ня лепшыя часы (нічога пра яе не чуваць, ды і зорак вялікага маштабу даўно не бачна). А калісьці яна давала жару. Адгалосак, калі я не памыляюся, ішоў па ўсім наваколлі. Практыкаваліся нават выязныя матчы з фанамі, бойкамі пасьля гульні і ўсімі належнымі атрыбутамі.

Калодніцкая каманда часцяком прымала гасцей на стадыёне “Футбольнае поле”, абарудаваны ў раённым маштабе даволі няблага (гады са два назад там праводзіліся мясцовыя дыскатэкі). Імёны гульцоў называць ня буду, бо баюся памыліцца, склад пастаянствам не адрозніваўся, а кагосці забыць ці ўскласці не заслужаны лаўровы вянок вельмі не хацелася б.

Цяжкія часы бывалі і ў калодніцкай каманды, што прымушала “зорак” надзяваць такіж цяжкі абутак, што адмоўна сказвалася на маральным стане супернікаў, ды і на фізічным таксама. Бо якіж гулец зможа ўтрымаць раз’юшанага, закутага ў берцы, ці цяжкія бацінкі “плэера”.

Да першай лігі я вырашыў далучыць нашу аматарскую каманду “Гарбаткі” (ад месца лакалізацыі стадыёна), бо ўсе астатнія гуляюць на клас ніжэй, альбо проста ніяк не гуляюць. Звычайна збор каманды “сезона лета 2003” адбываўся а другой палове дня, калі скончыўшы ўсе свае штодзённыя турботы і клопаты (ціпа сена, матацыкла, кантры, інтэрнэта і г.д.) цягнуліся на возера каб, як сказаў Генерал у “Асаблівасцях нацыянальнага расейскага палявання”, вярнуцца ў родную стыхію, з якой чалавек вышаў і куды абавязкова павінен вяртацца, хаця б, час ад часу...

“Прафесійнасць” і рознакалібровасць гульцоў часценька выклікала енкі, і, што не дзіўна, адборны мат...

Асабліва ў ролі касталомаў вылучаліся Віцёк і Рынген. Бывала, што гэтых плэераў намагаліся абыходзіць на адлегласці некалькіх метраў, бо ногі іх незалежна ад астатніх частак цела, маглі з’явіцца ў самы нечаканы момант, у такім жа нечаканым месцы. Дзякуючы ім я ледзь не стаў КМСам па “матнаму сальта”.

Самае значнае КПД назірадася ў Дзёніка. Яно хісталася вакол 70%, таму кожная каманда жадала захапіць яго ў свае шэрагі. Самая значная праца (блізу 90%) належыць Хахлу (ён і праўда хахол! Бей хахлоў!). Затое КПД, з-за малога росту, узросту і вагі не перавышала 40%. Такі вось мячык з маторчыкам у какаўцы (!).

Хутка “здыхалі” Арці і Лёнька. Пасля першых пятнаццаці хвілін іх нават палкай нельга было загнаць на варожую палову поля.

Калі не калі спрэчныя пытанні вырашаліся пры дапамозе звычайнага метада – берцам ў дупу... Аднаго разу нашым брамнікаМ былі Ацька, Цёмка і Піцерская (яна на самой справе піцерская!). Спачатку іх калечылі толькі Вано і Хахол (а ён і сапраўды хахол! Бей Хахлоў!), а потым яны і самі, “прасекшы фішку”, пачалі гваздаць адна адну без разбору (дзякуй Богу, толькі мячыкам).

Карацей кажучы, калодніцкі футбол быў, быве і будзе быць! Пакуль бывуць Калдыры! Мы бруду не баімся! Нацягнеш кірзавыя боты – і на поле! Жыве футбол! Жыве Калодніца! Жыве Беларусь! (*)

(*) - а ён і на самой справе хахол!

кэп ерэтык й арці волен



  НАВІНЫ
  ПРА КАЛОДНІЦУ
  У КАЛОДНІЦЫ
  НАШЫ ВЫДАННІ
  ВІЗЫты

| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык |

Жыве Беларусь!
Жыве Калодніца!

Беларускі каталаг BelRus