Здаецца, згодна з палітычным і эканамічным слоўнікам, гэта палітыка, якую вядзе вёска ў дачыненні да сваіх жыхароў, узаемадзеянні паміж асобнымі часткамі (раёнамі) населенага пункта. Дадзены від адносін характэрызуецца стабільнасцю, час ад часу парушаемай сутэчкамі за перадзел сфер уплыву паміж ўласна вёскай і пасёлкам. Адбываецца такое нячаста, але неадкладна прыводзіць да ўвядзення вайсковага палажэння. Кансэнсус дасягаецца толькі пасьля абавязковага тварабою і дыпламатычнага піцьця СЭМу.
Унутраная палітыка накіравана на падвышэнне добрасуседскіх адносін суб'ектаў калодніцкай агламерацыі з абавязковым выхадам на падвышэнне аўтарытэту ў раённым маштабе.
Да ўнутранай палітыкі трэба далучаць і адносіны паміж абарыгенамі і рэпатрыянтамі (тых ў каго родзічы некалі жылі на вёсцы, але зараз, нажаль, прывыклі да гарадскога ладу жыцця), якіх спачатку прымушаюць сюды прыяжджаць, а ўжо потым яны і самі не могуць жыць без Калодніцы. Дык вось, іх ў Калодніцы амаль не ўспрымаюць як "левых", хаця існуе своеасаблівая класіфікацыя невясковых вяскоўцаў (не прыводзіцца). Пізь*зяць іх як і сваіх:)
|
|
| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык | |
||
|
Жыве Беларусь! |
|
|