Калодніца і сьвет

Узаемадзеянне Калодніцы са сьветам не абмяжоўваецца выключна тэлебачаннем, ЗАдротавым радыё і, даволі пашыранай, сістэмай тэлефонных кропак, а таксама кантактамі з дачнікамі, турыстамі і жыхарамі суседніх вёсак.

Найперш, Калодніца з'яўляецца даволі буйным пастаўшчыком возерапрадуктаў (г. з. рыбы) на раёне. Рыбныя кланы (прозвішчы не прыводзім ў сувязі з унутрыпалітычнымі меркаваннямі) знакаміты не толькі на Радзіме, але і за яе межамі: Менск, Навалукомаль, Крупкі, Барысаў (становяцца ў чэргі з лінькамі, карасікамі ды шчупакамі).

"Не калодніцкія прыежджыя" калі ня маюць знаёмых на вёсцы, могуць рэальна атрымаць люлей, калі пакінуць па за ўвагай важкі дыпламатычны сродак - флянец СЭМу. Шпацыры "на кардон" (возера ці рака) мгоуць скончыцца для іх не жартоўна.

Калодніца даволі сур'ёзна замацавалася ў аўтарытэтах раённага значэння. Ну, Крупкі - гэта Крупкі, але і іх не пужаліся. Ды і не збягалі ніколі! Знешняя палітыка і для вёскі і для пасёлку адзіна!!!



  НАВІНЫ
  ПРА КАЛОДНІЦУ
  У КАЛОДНІЦЫ
  НАШЫ ВЫДАННІ
  ВІЗЫты

| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык |

Жыве Беларусь!
Жыве Калодніца!

Беларускі каталаг BelRus