- вёска ў Крупскім раёне. Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1562 годам, як уладанне князя Друцкага-Азярэцкага, які перадаў яе ў валоданне пасынкам князя Рыгора Сенскага.
У 1775 годзе ў вёсцы 31 "дым", каля 300 жыхароў.
У 1877 - 109 двароў і 800 жыхароў.
У 1880 ужо 73 двары і 526 жыхароў, праваслаўная царква, ветраны млын, хлебазапасны магазін, пастаялы двор, вінная лаўка. Нажаль, нічога гэтага не захавалася да нашых дзён. Тая царква, парэшткі якой можна бачыць у Калодніцы сёння, адбудавана ў 1892 годзе (прынамсі, так напісана белай фарбай, на ўжо амаль разваленай вежы).
Пасля 1924 года ў складзе Чарэйскага, Халопеніцкага, потым Крупскага раёнаў.
У 1930-я гады створаны калгас "Праваднік".
У 1941 г. ў вёсцы 103 гаспадаркі, 512 жыхароў.
У ВАв спалены 12 дамоў, знішчана 20 мірных жыхароў. На франтах ВАв і ў партызанскай барацьбе загінулі 46 чалавек.
Ля вёскі размешчаны курганны могільнік, які аблюбавалі (даўно ўжо) для больш сучасных пахаванняў, там жа знаходзіцца і "царковішча" з крыжамі на камянях, якія наводзяць на думку, што Калодніца шмат старэйшая, чым сведчаць пра гэта летапісныя крыніцы, але гэта ўжо іншая размова.
Слова Калодніца, на наш погляд, можа мець два паходжанні:
1. У ёй жылі людзі, якія гадавалі пчолы ў калодах.
2. Калодніца - месца ссылкі (ніхто не ведае ў якія часы, бо дзед, які мне гэта распавёў, гаварыў "месца царскай ссылкі") і жылі тут калоднікі. Гэтая версія цікава і тым, што вакол знаходзяцца вёскі з аднолькавымі па сэнсу назвамі: Лютыя, Язбы, Запуткі, Стральцы і інш.
1997 г. - 109 двароў і 376 жыхароў.
1999 г. - ў Калодніцы 117 двароў і 318 жыхароў (некаторых з іх можна знайсці ў нашых "тварах".
Калодніца размешчана на маляўнічых берагах возера Сялява, што надае ёй цікавасці не толькі з гістарычнага, але і з турыстычнага пункту гледжання.
На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складалася з прытвора-званіцы, бабінца, малітоўнай залы і 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінавала чацверыковая шатровая званіца і 2-ярусны кубападобны аб'ём малітоўнай залы, завершаны 8-гранным барабанам з макаўкай і люкарнамі з 3-вугольнымі франтонамі.
Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах з 3-вугольнымі сандрыкамі. Уваход ў храм аформлены 2-схільным казырком. Фасады апяразаны карнізам з дэкаратыўным фрызам. Над галоўным уваходам прарэзаны крыжовы аконны праём.
<:: глядзець сучасныя фоткі ::>
|
|
| Капірайт © 2002-04 Віртуальная Амбасада вёскі Калодніца | Дызайн: студыя Рэнематус | Аўтары: Арці Волен ды Кэп Ерэтык | |
||
|
Жыве Беларусь! |
|
|