|
хе-хе... даўненька тут нічога новага не назіралася.... эээ.... гэта першая прычына, па якой я тут нешта пішу =). другая - нарэшце нешта з'явіцца на сайце. а менавіта фоткі, каторыя мы сцягнулі ў Людкі К.* без яе ведама... буду спадзявацца, яна аб гэтым не даведаецца =) ну і трэцяя прычына: сёння ў Віртуальная Амбасады Вёскі Калодніца сьвята! нам 3 гады!!! мдзя... як час ляціць... віньшую я сябе і кэпа з гэтым =) ну і безумоўна вёску...
з.ы. вялікі дзякуй Дзёнісу, што дапамог сцягнуць гэтыя фоткі... =)
• 15.12.04_by:арці волен | глядзець ›
|
|
|
З'ездзілі мы ў Калодніцу... памаіліся дур'ю... зрабілі пару фотак... з'ехалі дадому... гЫ =) Пісаць асабліва няма чаго (калі што і напішам з Кэпам, то гэта з'явіцца на Омаіа), затое ёсць што паказаць. Выкладаем невялічкую колькасць фотаздымкаў.
З.Ы. Омаіа - гэта хатняе барабара Арці Волена ды Кэпа Ерэтыка, дзе мы выкладаем тое, што не вельмі датычыцца в. Калодніцы. Дарэчы, там хутка, акрамя тэкстаў, павінны зэявіцца вельмі цікавыя фотаздымкі. Так што, заходзім.
• 20.07.04_by:арці волен | глядзець ›
|
|
|
Вось і Кэп адмеціўся напісаннем свайго асабістага твора... Доўга прыйшлося чакаць [амаль цэлы год], бо апошнім такім творам быў агляд футбольнага сезона 2003...
Кэп Ерэтык: "Памятаю, нехта казаў, што вёска і матацыклы, гэта непадзельныя паняткі. А калі ўжо справа даходзіць да байка "Менск", то гэта і наогул сінонімы. Але... "
• 25.06.04_by:арці волен | чытаць ›
|
|
|
Нарэшце нам з Кэпам знайшоўся памочнік! Гэта наш таварыш-калдыр Дзёніс К. Хе-хе... Дачакаліся! Ну дык вось, зараз ён час ад часу будзе нешта сюды пісаць, пра свае "пахаджэнні па Калодніцы". Так сказаць, невялічкія занатоўкі-замалёўкі. Першая замалёўка ўжо ё:
"Bечерело. Мы, як заўжды, пайшлі гуляць па вёсцы, але раптам заўважылі..."
• 29.05.04_by:дзёніс | чытаць ›
|
|
|
"Меня сейчас волнует вот что. Не ожидает ли Беларусь война с НАТО в ближайшее время? Кажется этот вопрос очень должен вас волновать. Ниже идет текст, помещенный мною на одном из языческих сайтов. Я пересылаю его вам. Если это уместно, то поместите его в таком виде, как хотите на вашем сайте, и может быть, на каком-нибудь минском, чтоб была возможность обсуждения. По крайней мере, я предлагаю материал именно для обсуждения. Во многом он касается России, но я понимаю что у России и Беларуси судьба во многом общая..."
[тэкст, на расейскай мове i не пра Калодніцу, але даволі цікавы - раю прачытаць]
• 21.04.04_by:велімір | чытаць ›
|
|
|
11 красавіка - Дзень народзінаў Кэпа Ерэтыка (калі ўзьнікла пыіанне: хто гэ такі? - то далей мона й не чытаць). Ну дык вось, трэба было б яго павіньшаваць з гэтым сьвятам (бо ў яго гэты цуд праходзіць толькі адзін раз у год, у адрозьненні ад нас, касманаўтаў:) , пажадаць здароўя (якога ў яго і так дахера... цьфу-цьфу..), грошай (каб Сяляву выкупіць), сусьветнаў вядомасьці (нахер яна яму патрэбна?), добрай жонкі (за гэта можна ўжо не клапаціцца) і г.д. і ц.т. Але рабіць гэтага не будзем, бо ўжо зрабілі :)
З.Ы. А на сёння выпала йшчэ нейкае сьвята, калі ўсе гавораць адзін аднаму: - Хрыстос уваскрэс!
А тыя адказваюць: - Ваісьціну дзействіцельна!...
• 11.04.04_by:арці волен | - - - - - -
|
|
|
Чарговая партыя новых фотак за 2004 год. Фотасесія праводзілася ў Калодніцы на сьвята "восьмага сакавіка" + ("плюс") выпадкова Кэп і кампанія патрапілі й на Дзень нараджэння Людкі К. (без зорачкі:), пацягаліся па суседнім вясковым гапатэкам і г.д
Кароча, калі ё жаданне, магёце й пазіркаць на тое, што атрымалася ў Кэпа...
З.Ы. Фотка, што зправа, зроблена не ў Калодніцы (а на маім лецішчы) і не восьмага (а чатырнаццатага) сакавіка, але заслугоўвае таго, каб вы яе бачылі :)
З.З.Ы. Сёння 140 год са дня сьмяротнага пакарання Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя нашай Бацькаўшчыны...
• 22.03.04_by:арці волен | глядзець ›
|
|
|
ВІРТУАЛЬНАЯ АМБАСАДА ВЁСКІ КАЛОДНІЦА: арыгінальна атрымалася...
Калодніца выйграла на "конкурсе беларускіх кантэнт-праектаў 2004" прыз за арыгінальнасць!
Хаця хацелася б заняць непасрэдна першае месца ў намінацыі "Мая Беларусь!" (менавіта ў гэтай намінацыі і удзельнічаў наш праект). Але і тое не дрэнна, улічваючы, што гэта наша першае прызнанне на якім-небудзь конкурсе...
• 08.03.04_by:арці волен | чытаць ›
|
|
|
Ну вось і яно! Столькі размоў было, уступаў, падрыхтовак і, нарэшце, прыйшоў час дзейнічаць! Во яны! Язбы! Вось яны! Калодніцкія флэш-моберы! Вось яна! Восьмая гадзіна вечара! Пара пачынаць!
Выпадковы сустрэчны, калі б яму цюкнула ў галаву выпаўзці ў такі "позьні" час на цэнтральны прашпэкт невялікай вёскі...
• 16.02.04_by:кэп ерэтык | чытаць ›
|
|
|
Ціпа таво,... ну... з'явіліся новыя фоткі, семнаццаць новых фотак! Там і Грынька, і Кэп, і Людка К., і наша фазэнда, і нешта йшчэ. Карочэ, пазіркаць ё на шо :)
З.Ы. Хутка чакайце трэцюю частку "Флэш-моба па-вясковаму".
• 10.02.04_by:арці волен | глядзець ›
|
|
|
- А! Дык ты яшчэ не ведаеш! Мы ж сёння раніцай перадумалі з Максам усё нанава! Карочэ, сейчас мы /.../ - пачаў "прасвяшчаць" свайго сябра Васіль.
- Згадзіліся амаль усе. Каму-нікаму ідэя спадабалася, хто-ніхто папі*дзіцца пасля экшана не супраць... А ў чым будзе заключацца флэш-моб? Карочэ глядзі! Лявон прывез з Менска...
• 04.02.04_by:арці волен | чытаць ›
|
|
|
Кроплі празрыстрай, бы сьлязінка, вадкасці, пад пільным, дапытлівым поглядам Міхася, падпарадкуючыся законам зямнога прыцягнення і пары-тройцы тэрмадынамічных тэорый, падалі зьверху ўніз, з рыльца ”нульсёмкі” на донца плястыкавага стаканчыка, падабранага ў клюбе.
“Чаму так? – падумаў навасьпечаны Ньютон. – Чаму спачатку СЭМ цячэ ўніз, а потым, бы з калонкі, цісьнецца назад, і ледзь вантробы не выварачвае?..
• 07.01.04_by:кэп ерэтык | чытаць ›
|